Усе навіны

Трэнер Марока Рэграгі: «Мы Рокі Бальбоа гэтага ЧС. Грошы не могуць перамагчы запал і веру»

10 снежня 2022, 23:34

Галоўны трэнер зборнай Марока Валід Рэграгі пракаментаваў перамогу над Партугаліяй (1:0) і выхад у паўфінал ЧС-2022.

«Мы ведалі, што гэта будзе гульня супраць адной з найлепшых каманд у свеце. Нам было больш складана, чым супраць Іспаніі, яны добра нас вывучылі, але мы здолелі выканаць свой план, нягледзячы на стомленасць пасля 1/8 фіналу.

Мы выдатная каманда, з вялікім сэрцам. Мы былі нашмат лепш у плане жадання і страсці. Мы тут, каб паказаць, хто мы ёсць. Гэта вельмі складаны турнір, але паглядзіце, супраць каго мы гулялі.

Мы страцілі многіх гульцоў, мы маглі пацярпець ад гэтага сёння, але калі мы ўкладваем пакору і энергію афрыканскага і арабскага народаў, шлях заўсёды ляжыць толькі наперад. Я вельмі ганаруся гэтымі цудоўнымі гульцамі, як і ўсім персаналам. Мы хутка адновімся, нам гэта неабходна, бо на падыходзе яшчэ адна вялікая каманда.

У нас ёсць вельмі дакладны план, гульцы ніколі не бегалі так шмат, як на гэтым чэмпіянаце свету. Але калі мы ўкладаем душу, выяўляюцца нашыя лепшыя якасці.

Мы каманда, якую ўсe любяць, з талентам, якасцю. Грошы не могуць перамагчы запал і веру. Гэта не цуд, гэта праца: Бельгія, Харватыя, Канада, Іспанія і Партугалія – мы прапусцілі толькі раз. Увесь наш кантынент рады за нас. Мы Рокі Бальбоа гэтага турніру дзякуючы нашаму духу.

Мы прыехалі сюды не дзеля таго, каб згуляць тры гульні. Таму, хто прыйшоў па гэта, не было месца ў гэтай камандзе. Калі мы будзем верыць і марыць, мы зможам данесці вялікае пасланне, якое хочам перадаць», – сказаў Рэграгі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com