Усе навіны

Кейн дагнаў Руні ў спісе лепшых бамбардзіраў зборнай Англіі

10 снежня 2022, 23:39

Форвард зборнай Англіі Хары Кейн вызначыўся голам у матчы 1/4 фіналу ЧС-2022 супраць Францыі.

29-гадовы ангелец на 54-й хвіліне зрабіў лік 1:1, рэалізаваўшы пенальці.

Гэта 53-і гол нападаючага за англійскую зборную. Больш не забіў ніхто. У Уэйна Руні таксама 53 мячы.

На трэцім месцы з 49 галамі размясціўся Бобі Чарльтан.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com