Усе навіны

Францыя стала першай зборнай з 1998-га, якая выйшла ў паўфінал ЧС як дзейны чэмпіён

11 снежня 2022, 14:12

Францыя абгуляла Англію ў чвэрцьфінале ЧС-2022 – 2:1.

Французы як дзейныя чэмпіёны свету сталі першай камандай з ЧС-1998, каму ўдалося выйсці ў паўфінал турніру. Тады гэта ўдалося Бразіліі, якая ў 1994-м стала чэмпіёнам свету, а ў 1998-м дайшла да фіналу, дзе прайграла Францыі.

14 снежня французская зборная ў паўфінале згуляе супраць Марока.