Усе навіны

Крышціяну Раналду: «Я марыў выйграць ЧС для Партугаліі, але ўчора мара абарвалася. Я адданы краіне»

11 снежня 2022, 18:10

Форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду пракаментаваў вылет сваёй каманды з ЧС-2022 пасля паражэння ў чвэрцьфінале ад Марока (0:1). Нападаючы адзначыў, што інфармацыя аб яго жаданні пакінуць зборную з-за нетраплення ў стартавы склад не адпавядае рэчаіснасці. «Выйграць чэмпіянат свету для Партугаліі было маёй самай вялікай і амбіцыйнай марай у карʼеры. На шчасце, я ўзяў шмат міжнародных трафеяў, у тым ліку з Партугаліяй. Але вывесці імя нашай краіны на самы высокі сусветны ўзровень было маёй самай вялікай марай. Я змагаўся за гэта. Упарта змагаўся за мару. За 16 гадоў я 5 разоў удзельнічаў у чэмпіянатах свету, гуляў побач з вялікімі футбалістамі і пры падтрымцы мільёнаў партугальцаў. Я аддаваў усяго сябе. Аддаваў усе сілы на полі. І ніколі не адмаўляўся ад гэтай мары. Нажаль, учора мара абарвалася. Няма сэнсу горача рэагаваць. Я проста хачу, каб усе ведалі: шмат было сказана, шмат напісана, шмат спекуляцый, але мая адданасць Партугаліі не змянілася ні на імгненне. Я заўсёды быў адным з тых, хто ваяваў за агульныя мэты. І я ніколі не адвярнуўся б ад сваіх таварышаў па камандзе і сваёй краіне. Цяпер мне больш няма чаго сказаць. Дзякуй Партугаліі. Дзякуй, Катар. Мара была цудоўная, пакуль доўжылася... Цяпер засталося дачакацца, калі час стане добрым дарадцам і дазволіць кожнаму зрабіць уласныя высновы», – напісаў Раналду.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com