Усе навіны

Аляксей Бага ўзгадніў кантракт з салігорскім «Шахцёрам» (football.by)

14 снежня 2022, 22:23
2

Беларускі спецыяліст Аляксей Бага ўзгадніў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», пра гэта паведамляе football.by.

Бага заменіць на гэтай пасадзе серба Міліча Чурчыча, якому не ўдалося дамовіцца з кіраўніцтвам пра працяг супрацоўніцтва.

Нагадаем, што раней з'яўлялася інфармацыя, што трэнер цікавы карагандзінскаму «Шахцёру».

Адзначым, што Бага ўжо працаваў галоўным трэнерам у Салігорску ў канцы сезона-2021 і браў з «Шахцёрам» залатыя медалі вышэйшай лігі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com