Усе навіны

Кіліян Мбапэ – Хакімі: «Усе ганарацца тым, чаго вы дасягнулі»

15 снежня 2022, 16:49

Нападаючы зборнай Францыі Кіліян Мбапэ падтрымаў свайго партнёра па «ПСЖ» Ашрафа Хакімі пасля паўфіналу ЧС-2022.

«Не сумуй, брат. Усе ганарацца тым, чаго вы дамагліся. Вы зрабілі гісторыю», – напісаў Мбапэ ў сваім інстаграме.

Францыя ў фінале турніру згуляе з Аргенцінай, а Марока будзе супрацьстаяць Харватыі ў матчы за трэцяе месца.