Усе навіны

Аляксандр Свірэпа: «Павінен быў вылецець на збор з камандай з Казахстана. Але там нешта не склалася. Паралельна з'явіўся варыянт са сталічным «Дынама»

15 снежня 2022, 20:40

Былы капітан «Энергетыка-БДУ» Аляксандр Свірэпа распавёў пра пераход у мінскае «Дынама».

Калі паступiла прапанова ад мінскага «Дынама», ці доўга разважалі?

– Прапанова паступіла 6 снежня. Да таго часу ў мяне быў варыянт з клубам з чэмпіянату Казахстана, і 14 снежня я павінен быў вылецець на збор. Але там нешта не склалася. І паралельна з'явіўся варыянт са сталічным «Дынама».

– Гэта значыць, вы былі адной нагой у Казахстане на зборах, як на сувязь аператыўна выходзіць мінскае «Дынама»?

– Усё дакладна. І праз суткі, як у інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра цікавасць да мяне «Дынама», са мной звязаліся прадстаўнікі клуба.

– Чаму пагадзіліся?

– Гэта быў самы цікавы варыянт. Мяне вельмі хацеў бачыць у камандзе галоўны трэнер Вадзім Скрыпчанка. І гэта быў пэўны стымул, які мяне прывабіў. Трэба разумець, што «Дынама» – клуб з гісторыяй, адзін з кіроўных у Беларусі...

– ...але які вы ў 2022-м абыгрывалі разам з «Энергетыкам-БДУ».

– Так, абыгрывалі. Але і прайгравалі. Пры гэтым у турнірнай табліцы чэмпіянату краіны аказаліся вышэй. У футболе так бывае. Пераход у мінскае «Дынама» – гэта прыступка ўверх у кар'еры, вялікі крок наперад.

– Ці можна назваць «Дынама» флагманам беларускага футбола?

– Адным з флагманаў. Няхай у апошнія гады мінчанам чагосьці не хапае, але ўсё роўна каманда знаходзіцца ў ліку вядучых, – лічыць Свірэпа.

З 2016 Спірэпа выступаў за «Энергетык-БДУ». У складзе клуба правёў 6 сезонаў, згуляў 113 матчаў за асноўны склад, забіў 10 мячоў і аддаў 4 выніковыя перадачы. 

На працягу сезона-2022 быў капітанам «Энергетыка-БДУ», разам з камандай стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Беларусі. Згуляў 29 матчаў у вышэйшай лізе, забіў 7 мячоў і аддаў 2 асісты.

Па выніках сезона «Энергетык-БДУ» заняў другое месца ў вышэйшай лізе, мінскае «Дынама» – чацвёртае.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com