Усе навіны

Сантуш пакінуў зборную Партугаліі

15 снежня 2022, 21:19

Партугальская футбольная федэрацыя абвясціла пра спыненне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам Фернанду Сантушам.

68-гадовы партугалец трэніраваў партугальскую зборную з верасня 2014 года.

Пад яго кіраўніцтвам каманда выйграла Еўра-2016 і Лігу Нацый 2018/2019.

Сантуш – трэнер, у якога больш за ўсё матчаў і перамог са зборнай Партугаліі.

На ЧС-2022 Партугалія вылецела ад Марока (0:1) у чвэрцьфінале.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com