Усе навіны

Падпісант праўладнага ліста Свірэпа: «Юрэвіч сказаў, што ў «Энергетык-БДУ» я прыйшоў «калгаснічкам», а вырас у годнага маладога чалавека»

16 снежня 2022, 11:51
3

Экс-капітан «Энергетыка-БДУ», а цяпер футбаліст мінскага «Дынама» Аляксандр Свірэпа падзяліўся вынікамі адыходзячага года, а таксама падзяліўся тым, што яму сказаў Анатоль Юрэвіч пасля жаніцьбы.

– У вас дзіўны год, які змясціў і прыемную асабістую падзею ў жыцці – вяселле. Як у новым статусе сябе адчуваеце?

– Нашмат больш упэўнена. Пасля вяселля пасталеў. Нават Анатоль Іванавіч Юрэвіч сказаў, што ў каманду я прыйшоў «калгаснічкам», а вырас у годнага маладога чалавека. Вельмі задаволены тым, што мне прынёс 2022 год, і гэта дадало толькі станоўчых эмоцый, – сказаў Свірэпа.

Нагадаем, што Свірэпа з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста.