Усе навіны

Памёр Сініша Міхайлавіч

16 снежня 2022, 17:37
1

Ва ўзросце 53 гадоў памёр сербскі трэнер Сініша Міхайлавіч.

Ён быў хворы на лейкемію з 2019 года. У сакавіку 2021 года ён аб'явіў, што павінен прайсці новы курс хіміятэрапіі. Ён працягваў трэнерскую працу да верасня гэтага года, калі быў звольнены з «Балонні» з-за несуцяшальных вынікаў.

Міхайлавіч на працягу карʼеры футбаліста выступаў за «Борава», «Вайводзіну», «Црвену Зорку», «Рому», «Сампдорыю», «Лацыё» і «Інтэр». Гуляў за зборную Югаславіі, а пасля – за Сербію і Чарнагорыю.

Як трэнер працаваў асістэнтам у «Інтэры», быў галоўным трэнерам «Балонні», «Катанні», «Фіярэнціны», зборнай Сербіі, «Сампдорыі», «Мілана», «Тарына» і «Спортынга».