Усе навіны

Макрон хоча паляцець на фінал ЧС-2022 разам з Бензема, Пагба і Кантэ

16 снежня 2022, 20:41
1

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон хоча паляцець на фінал ЧС-2022 Аргенціна – Францыя разам з траўміраванымі гульцамі, якія не змаглі згуляць за французскую каманду на ЧС.

Разам з ім у Катар могуць прыляцець Карым Бензема, Поль Пагба і Нгола Кантэ. Бензема не згуляў на ЧС-2022 з-за траўмы, аднак не быў выключаны з заяўкі на турнір.

«Я ведаю, што ён [Макрон] хоча гэтага. Гэты план вывучаецца. Паглядзім, ці магчыма гэта ў матэрыяльным і лагістычным плане. У любым выпадку гэта жаданне прэзідэнта – узяць іх на самалёт, таму яны могуць прыняць удзел у дадзеным падарожжы», – сказала міністр спорту Францыі Амелі Удэа-Кастэра.

Фінал ЧС-2022 Аргенціна – Францыя адбудзецца 18 снежня. Пачатак у 18:00.