Усе навіны

Насер Аль-Хелайфі: «Футбалісты «ПСЖ» забілі 13 галоў, мы найлепшы клуб гэтага чэмпіянату свету»

17 снежня 2022, 13:56

Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелайфі выказаўся наконт гульні футбалістаў яго клуба на чэмпіянаце свету-2022.

«Тры нашыя футбалісты гулялі ў паўфіналах, разам з Ашрафам Хакімі, цяпер засталіся толькі Кіліян і Ліянэль. Кожны з іх забіў па пяць галоў.

Увогуле футбалісты «ПСЖ» забілі 13 галоў на гэтым турніры, мы найлепшы клуб гэтага чэмпіянату свету.

Мне было вельмі сумна з-за Нэймара. Бразілія была для мяне адной з лепшых камандаў гэтага ЧС. Нэймар зрабіў максімум, нават больш, зараз яму нялёгка. Калі я размаўляў з ім, ён быў вельмі сумным, яго бацьку таксама цяжка», — сказаў Аль-Хелайфі.