Усе навіны

Касільяс вынесе Кубак свету на стадыён перад фіналам ЧС-2022

18 снежня 2022, 13:18

Перад фінальным матчам ЧС-2022 Аргенціна – Францыя Кубак свету на стадыён у Лусаіле вынесе былы галкіпер зборнай Іспаніі Ікер Касільяс, паведамляе Marca.

Касільяс быў капітанам зборнай Іспаніі, якая выйграла ЧС-2010. Раней ён удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця ЧС-2018 у Расіі, дзе ён выносіў Кубак свету на стадыён.

Гульня пачнецца а 18:00.