Усе навіны

Месі перасягнуў Марадону па колькасці трафеяў у зборнай Аргенціны

19 снежня 2022, 12:25

Зборная Аргенціны перамагла Францыю і выйграла ЧС-2022.

Гэты Кубак свету стаў трэцім трафеем у нацыянальнай зборнай для Ліянеля Месі. Да гэтага ён выйграваў Кубак Амерыкі-2021, а таксама Фіналісіму-2022 (супрацьстаянне паміж пераможцамі Еўра і Копа Амерыка). Усяго на рахунку Леа 40 трафеяў за кар'еру.

Дыега Марадона ў зборнай Аргенціны выйграў ЧС-1986 і Кубак Арцемія Франкі (аналаг Фіналісімы).