Усе навіны

Сімулятар FIFA правільна прадказаў пераможцу ЧС-2022 ў 4-ы раз запар

19 снежня 2022, 21:51

Electronic Arts у чацвёрты раз прадказала пераможцу Чэмпіянату свету па футболе з дапамогай сімуляцыі ў FIFA 23.

Перад пачаткам ЧС-2022 EA распавяла, што правяла сімуляцыю мундыяля ў сваёй футбольнай гульні, каб даведацца трыўмфатара. Не ўсе прагнозы аказаліся дакладнымі, але FIFA 23 змагла правільна вызначыць пераможцу.

Згодна з сімуляцыяй FIFA 23, зборная Аргенціна павінна была абгуляць у фінале турніру зборную Бразіліі з лікам 1:0.

Нагадаем, у фінале ЧС-2022 зборная Аргенціны абыграла Францыю (3:3, па пенальці 4-2).

Адзначым, што футбольны сімулятар FIFA правільна прадказаў пераможцаў трох папярэдніх чэмпіянатаў свету ў 2010, 2014 і 2018 гадах.