Усе навіны

Фота Месі з Кубкам свету выйшла на першае месца па колькасці падабаек ва ўсіх сацсетках

21 снежня 2022, 19:27
1

Фота капітана зборнай Аргенціны Ліянэля Месі ў інстаграме з Кубкам свету выйшла на першае месца па колькасці падабаек у гісторыі ўсіх сацыяльных сетак.

Пост футбаліста сабраў ужо амаль 70 мільёнаў лайкаў за двое сутак.

Такім чынам, публікацыя 35-гадовага аргенцінца абагнала відэа амерыканскай відэаблогеркі і спявачкі філіпінскага паходжання Бэлы Парч у TikTok у 2020 годзе, якое сабрала 64 мільёны падабаек.

На другім месцы ў інстаграме па гэтым паказчыку ідзе фота курынага яйка з подпісам «Усталюем сусветны рэкорд разам і атрымаем найбольш упадабаны пост у інстаграме» – амаль 58 мільёнаў лайкаў.

На трэцім месцы – сумеснае фота Месі з Крышціяну Раналду за шахматнай дошкай на акаўнце партугальца, якое сабрала больш за 42 мільёны падабаек.