Усе навіны

Петыцыю ад аргенцінскіх фанатаў з тэкстам «Францыя, перастань плакаць» падпісалі 250 тысяч чалавек

24 снежня 2022, 14:46
2

Аргенцінскія заўзятары стварылі петыцыю з тэкстам «Францыя, перастань плакаць» на сайце Change.org.

Па стане на 24 снежня яе падпісалі ўжо больш за 250 тысяч чалавек.

«Пасля нашай перамогі ў фінале ЧС-2022 французы не перастаюць плакаць і скардзіцца. Яны не прызнаюць, што Аргенціна – чэмпіён свету.

Гэтая петыцыя зроблена для таго, каб яны спынілі слёзы і зразумелі, што Месі – лепшы ў гісторыі футбола, а Мбапэ яму як «сынок», –гаворыцца ў паведамленні.

Раней французы стварылі петыцыю пра перагулёўку фінальнага матча, якую падпісалі 200 тысяч карыстальнікаў.