Усе навіны

Зборную Бразіліі ўпершыню ў гісторыі можа ўзначаліць аргенцінец

25 снежня 2022, 09:38

Бразільская канфедэрацыя футбола працягвае пошук трэнера для нацыянальнай зборнай.

З-за цяжкасцяў у перамовах бразільцы разглядаюць прозвішчы аргенцінцаў Маўрысіа Пачэціна, Марсела Б'елсы і Марсела Гальярда.

Усе тры спецыялісты зараз знаходзяцца без працы, таму могуць прыняць прапанову бразільцаў.

У выпадку прызначэння галоўным трэнерам Пачэціна, Бʼелсы або Гальярда – гэта будзе першы выпадак у гісторыі, калі зборную Бразіліі ўзначаліў аргенцінец.

У шорт-лісце таксама знаходзяцца Луіс Энрыке і Зінедзін Зідан.

На ЧС-2022 Бразілія вылецела ў 1/4 фіналу, уступіўшы Харватыі (1:1, пенальці 2:4).