Усе навіны

Хаві лічыць Левандоўскага, Педры, Гаві, Арауха, Кундэ, Фаці і дэ Ёнга недатыкальнымі. «Барселона» не будзе іх прадаваць

25 снежня 2022, 13:27

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві вызначыў шэраг гульцоў, якіх клуб не будзе прадаваць, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці.

У спіс недатыкальных увайшлі абаронцы Рональд Арауха і Жуль Кундэ, паўабаронцы Педры і Гаві, нападаючыя Роберт Левандоўскі і Ансумане Фаці.

Таксама клуб не плануе прадаваць Фрэнкі дэ Ёнга, у якім Хаві бачыць замену для Серджы Бускетса.

З-за цяжкасцяў «Барселоны» з захаваннем фінансавага фэйр-плею, наступным летам клуб можа пакінуць нехта з важных гульцоў каманды, але вышэйзгаданыя футбалісты дакладна застануцца ў Каталоніі.