Усе навіны

Кунья перайшоў з «Атлетыка» у «Вулверхэмптан»

25 снежня 2022, 20:27

«Вулверхэмптан» абвясціў пра трансфер форварда «Атлетыка» Матэуса Куньі.

Пры ўмове атрымання дазволу на працу ў Англіі 23-гадовы бразілец далучыцца да каманды 1 студзеня.

Футбаліст ужо прыляцеў у Вялікабрытанію і прайшоў медычнае абследаванне ў пачатку тыдня.

Пераход адбыўся на правах арэнды. Калі будзе выкананы шэраг умоў, гулец стане паўнавартасным гульцом клуба АПЛ з кантрактам да 2027 года. Паведамлялася, што сума выкупу складае каля 40-50 мільёнаў еўра.

Кунья выступаў за «Атлетыка» з лета 2021 года. У гэтым сезоне зрабіў 2 асісты ў 17 матчах.

Гэта першы трансфер «Вулверхэмптана» пасля ўступлення на пасаду галоўнага трэнера Хулена Лапетэгі.