Усе навіны

Пунтус узначаліць «Нафтан» («Белорусский футбол»)

26 снежня 2022, 16:32

Беларускі спецыяліст Юры Пунтус узначаліць «Нафтан». Пра гэта паведамляе «Белорусский футбол».

Раней паведамлялася, што Вячаслаў Герашчанка, які ўзначальваў каманду, пакінуў клуб.

У мінулым сезоне Пунтус працаваў у «Макслайне», які атрымаў пуцёўку ў вышэйшую лігу, аднак АБФФ адмовіла клубу ў допуску да ліцэнзавання.

«Нафтан» па выніках сезона заняў першае месца Д2 і ў сезоне-2023 выступіць у вышэйшай лізе.