Усе навіны

«Ліверпуль» прапанаваў ПСВ 37 млн фунтаў за Гакпа

27 снежня 2022, 00:43

«Ліверпуль» знаходзіцца на прасунутай стадыі перамоваў па трансферу вінгера ПСВ Кодзі Гакпа, паведамляе The Times.

Мерсісайдцы зрабілі афіцыйную прапанову – 37 млн фунтаў плюс бонусы. Перамовы працягваюцца.

«Манчэстэр Юнайтэд» ужо меў зялёнае святло па пераходзе з боку Гакпа, аднак прапаноў яшчэ не было. Кіраўніцтва «МЮ» пагадзілася паспрабаваць падпісаць футбаліста.

Гакпа ў гэтым сезоне забіў 13 мячоў і зрабіў 17 асістаў у 27 матчах. Статыстыка 23-гадовага нідэрландца тут.