Усе навіны

Рэжысёр Курэйчык пра зборную Беларусі: «Калі ты набіраеш каманду падлізнікаў, то ліжуць яны нядрэнна, а ў футбол гуляюць так сабе»

27 снежня 2022, 10:46

Беларускі рэжысёр Андрэй Курэйчык пракаментаваў крытыку Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да зборнай Беларусі, у прыватнасці ён адзначыў, што нацыянальная каманда не прабілася на чэмпіянат свету ў Катары.

«Ён дзівіцца, што там [на ЧС] паказваюць сур'ёзныя вынікі. Тое, што туды, па-першае, бяруць за талент, а не за падлізніцтва – гэта яму няўцям. Што футбалісты ва ўсім свеце, аказваецца, ва ўсім свеце маюць свабоду меркавання, і ім могуць падабацца ці не падабацца тыя ці іншыя палітыкі.

Калі ты набіраеш каманду падлізнікаў, то гэта не значыць, што яны добра гуляюць футбол. Хутчэй за ўсё, яны дрэнна гуляюць у футбол, ліжуць – нядрэнна, а ў футбол гуляюць так сабе.

А па-другое, колькі вы плаціце? Паглядзіце, колькі атрымлівае Месі, так ён і гуляе, як Месі. А калі вы плаціце ім тры капейкі, плюс патрабуеце падлізніцтва, і яшчэ хочаце, каб яны ў футбол гулялі? Баюся, не атрымаецца», – сказаў Курэйчык.