Усе навіны

Чычкан працягне кар'еру ў «Дынама» з Батумі (Татур)

27 снежня 2022, 22:49
1

27-гадовы беларускі брамнік Антон Чычкан можа працягнуць кар'еру ў «Дынама» з Батумі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал інсайдара-журналіста Уладзіслава Татура.

Раней паведамлялася, што Чычкан пакінуў «Дынама» Тбілісі, да якога далучыўся 13 верасня 2022 года.

З клубам са сталіцы Грузіі галкіпер выйграў чэмпіянат краіны.