Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Марсьяль гатовы гуляць, Рэшфард набраў добры ход. Гакпа? Не буду казаць пра асобныя выпадкі»

28 снежня 2022, 10:30

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг падвёў вынікі матча з «Нотынгем Форэст» (3:0).

«Не толькі Рэшфард добра згуляў, але я зноў задаволены ягоным перформансам. Ён набраў добры ход.

Шоў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы? На мінулым тыдні ён сказаў мне, што можа сыграць там. Ён выглядаў дасведчаным, добры выступ у яго выкананні.

Марсьяль гатовы гуляць. Упэўнены, што калі б сустрэча з «Вулвзом» была не праз тры дні, то я б дазволіў яму сёння даўжэй застацца на полі. Аднак хачу захаваць свежасць і перастрахавацца пасля такой доўгай адсутнасці.

Мне прыемна працаваць з Каземіра. Усе бачаць, наколькі важная яго роля і ўзровень, які ён прыносіць у каманду.

Мы пакуль не глядзім на пазіцыі ў табліцы, важна дзе апынёмся там у канцы сезона. Павінны ўдасканальваць працэс і змагацца за перамогу ў кожным матчы.

Клуб заўсёды працуе на рынку, але навічкі павінны адказваць спартыўным і фінансавым крытэрыям. Гакпа? Не буду казаць пра асобныя выпадкі. Мы шукаем атакуючых гульцоў, форварда. Было б нядрэнна гэта зрабіць, таму што наперадзе шмат матчаў», – сказаў тэн Хаг.