Усе навіны

Дыега Сімяонэ: «Калі Фелікс будзе дэманстраваць тое, што мы бачылі на ЧС-2022, то будзе важным для «Атлетыка»

28 снежня 2022, 17:30

Галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімяонэ адрэагаваў на чуткі аб жаданні нападніка Жаау Фелікса пакінуць каманду.

«У нас добрыя працоўныя адносіны. Для мяне самае важнае – гэта каманда. А Фелікс - важны для каманды. Калі ён будзе дэманстраваць тое, што мы бачылі на ЧС-2022, то і далей будзе такім. У яго ёсць талент і здольнасці, у якіх мы маем патрэбу», – сказаў Сімяоне.

Раней была інфармацыя, што «матраснікі» гатовыя адпусціць 23-гадовага партугальца ў арэнду. Клуб запатрабуе 9 мільёнаў фунтаў, але пры гэтым не хоча ўключаць у дагавор опцыю аб паўнавартасным выкупе.