Усе навіны

Гендырэктар данецкага «Шахцёра» Палкін: «Казаў прадстаўнікам ФІФА: «Як вы можаце Украіну трактаваць гэтак жа, як Расію?»

29 снежня 2022, 13:45
1

Генеральны дырэктар данецкага «Шахцёра» Сяргей Палкін расказаў пра ход разгляду пазову клуба супраць ФІФА па справе пра пакрыццё 50 мільёнаў еўра з-за ўводзін новых правілаў пра прыпыненне кантрактаў легіянераў.

«У нас 22 снежня было паседжанне CAS (Спартыўнага арбітражнага суда. – Заўв.) у Лазане, і я лічу, мы выступілі дастаткова добра: наша каманда выглядала ўпэўнена, мы падалі ўсю наяўную інфармацыю, усю доказную базу пра тое, што ФІФА прымала няправільныя рашэнні. Больш за тое, у час самаго паседжання, дзе былі прадстаўнікі ФІФА і суддзі, адным з маіх галоўных мэсіджаў былі такія словы: «Як вы можаце Украіну трактаваць гэтак жа, як Расію? Калі вы не разумееце розніцу, то я магу вам цяпер растлумачыць». І я бачыў, што ім у гэты момант было сорамна, яны быццам ніжэй узростам рабіліся, калі пра гэта ім кажаш. Я спрабаваў дастукацца да іх. Бо ёсць абмеркаванні па сутнасці пытання, а ёсць агульныя гутаркі, і ў іх я тлумачыў, што нас падтрымлівае ўвесь свет, а яны ставяць Украіну на адзін узровень з Расіяй і такім жа чынам да нас ставяцца. Ведаеце, гэта як усе думалі, што Расія за два дні з намі разбярэцца, але дагэтуль у іх гэта не атрымліваецца. Вось гэтак жа і з ФІФА: так, мы можам прайграць бой, але вайны мы не прайграем па адной простай прычыне – за намі праўда.

І праўда павінна перамагчы – як на полі бою ў нашай краіне, гэтак і ў нашых стасунках з ФІФА. Пытанне жа ў чым? ФІФА па вялікім рахунку што зрабіла? Залезла ў кішэнь украінскіх клубаў і проста выцягнула адтуль галоўны актыў. Вось і ўсё. Сёння замежныя футбалісты, няважна, якой нацыянальнасці, вольныя рабіць усё што захочуць. У іх ёсць агенты, якія разумеюць, што могуць зарабіць, забраўшы гульцоў задарма. І замест таго, каб плаціць клубу, еўрапейскія каманды будуць плаціць асабіста агентам. Там уключыўся грашовы фактар – і на гэтым усё. ФІФА расказвае, што яна проста спрабавала абараніць футбалістаў. Але я ім таксама тлумачыў, што ніводнага футбаліста мы назад не клікалі, з кожным з іх і з іх агентамі ўжо былі дамоўленасці, з некаторымі ўжо практычна былі падпісаны трансферныя кантракты, якія маглі прынесці клубу прыбытак. І гэтыя грошы мы маглі бы інвеставаць у нейкіх іншых футбалістаў. Інакш як нам гуляць, калі няма паловы каманды.

Я яшчэ тады спрабаваў растлумачыць ФІФА, што ў нас пачнецца чэмпіянат Украіны, што нам трэба гуляць на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, а вы ў нас забралі паўкаманды. Як нам быць? І ў зале суда я пытаў тое ж самае: якім чынам нам існаваць? Атрымваецца, яны нас пхаюць на дадатковыя выдаткі – запрашэнне новых футбалістаў, што мы ўласна і рабілі. Мы вярнулі ўкраінцаў, мы марнаваліся на трансферы, на заробныя платы і гэтак далей. Таму я не разумею такіх дзеянняў ФІФА. І гэта ўсё пайшло ад таго, што яны проста не хацелі з намі казаць – ні з нашай федэрацыяй, ні з УПЛ, ні з клубамі. Яны вырашылі гэта там, міжсобку, і прынялі такі развязак», — сказаў Палкін.