Усе навіны

Данецкі «Шахцёр» адмовіўся ад дабрачыннага турнэ па ЗША

29 снежня 2022, 14:12

Данецкі «Шахцёр» адмовіўся праводзіць дабрачыннае турнэ па ЗША, паведаміў гендырэктар клуба Сяргей Палкін.

«Мы вялі перамовы з MLS, былі пэўныя дамоўленасці. Але пачалі мы «плысці» па датах пайшло несупадзенне. Разумелі, што паехаўшы ў ЗША, мы максімум правядзем там 2 гульні. А чыста эканамічна атрымлівалася, што мы будзем у стратах. Мы хацелі туды ехаць, каб заробленыя грошы аддаць на войска, бежанцам, для народу Украіны.

А што нам даваць, калі мы яшчэ мусім заплаціць? Там проста палічылі і зразумелі, што эканамічна мы не трапляем у бюджэт. Было б больш гульняў, мы б паехалі. Нам трэба было мінімум 4 матчы, і тады мы бы адназначна ехалі. А так, не склалася. Будзем у Турцыі рыхтавацца», — сказаў Палкін.

Па дадзеных ESPN, «Шахцёр» планаваў турнэ па ЗША на студзень 2023 года. Вяліся перамовы з «Інтэрам Маямі», «Даласам» і «Ды Сі Юнайтэд».

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.