Усе навіны

Юрый Пунтус: «Жадаю мірнага неба над галавой. Вельмі хачу, каб цяжкія часы ў нашай футбольнай гаспадарцы ўжо як мага хутчэй прайшлі»

29 снежня 2022, 17:31

Галоўны трэнер «Нафтана» Юрый Пунтус распавёў пра пажаданні беларускім заўзятарам у 2023 годзе.

– Усім жадаю ў першую чаргу здароўя і мірнага неба над галавой. І я вельмі хачу, каб цяжкія часы ў нашай футбольнай гаспадарцы ўжо як мага хутчэй прайшлі, і мы хаця б вярнуліся на той узровень, калі нашыя моладзевыя зборныя выходзілі на чэмпіянат Еўропы, а клубы прабіваліся ў групавыя стадыі еўракубкаў. Нам трэба ўсім згуртавацца і працаваць, каб дасягнуць нейкага ўзроўню, – заявіў Пунтус.