Усе навіны

Прэзідэнт Бразіліі Лула: «Прызнаюся, быў злы на Пеле, таму што ён заўсёды перамагаў «Карынціянс»

30 снежня 2022, 08:33

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіа Лула да Сілва адрэагаваў на смерць Пеле.

«У мяне быў прывілей, які не мелі маладыя бразільцы: я бачыў, як Пеле гуляе ўжывую ў Пакаэмбу і Марумбі. Калі ён атрымліваў мяч, заўсёды рабіў нешта асаблівае, што часта заканчвалася голам.

Прызнаюся, я быў злы на Пеле, таму што ён заўсёды перамагаў мой «Карынціянс». Але перш за ўсё я захапляўся ім. І неўзабаве гнеў саступаў месца страсці ад таго, як ён гуляе ў футболцы нацыянальнай зборнай Бразіліі з дзясятым нумарам.

Пеле пакінуў нас сёння. Ён адправіўся на нябёсы, каб гуляць са сваім вялікім партнёрам па «Сантасу» Каўціньё. Цяпер ён знаходзіцца ў кампаніі столькіх вечных зорак: Дзідзі, Гарынча, Нілтан Сантас, Сакратэс, Марадона…

Пеле пакінуў упэўненасць: ніколі не было такой дзясяткі, як ён. Дзякуй, Пеле», – напісаў Лула.