Усе навіны

«Аль-Наср» спрабуе падпісаць Бускетса

30 снежня 2022, 10:35

Паўабаронца «Барселоны» Серджы Бускетс атрымаў выгадную прапанову ад «Аль-Насра», паведамляе журналіст Mundo Deportivo Феран Марцінэс.

Эканамічна прапанова вельмі вялікая, але 34-гадовы іспанец яшчэ не прыняў канчатковае рашэнне. Саудаўскі клуб спрабуе падпісаць гульца ўжо зімой.

Раней паведамлялася, што «Барселона» не плануе адпускаць Бускетса зімой.

Гулец вызначыцца са сваёй будучыняй у бліжэйшыя некалькі месяцаў, акрамя «Аль-Насра» у яго ёсць прапанова ад «Інтэр Маямі».