Усе навіны

«Баварыя» хоча падпісаць новага брамніка не пазней за 6 студзеня

30 снежня 2022, 19:00

Кіраўніцтва «Баварыі» ўсталявала крайні тэрмін для падпісання новага брамніка, паведамляе BILD.

Да 6 студзеня, калі каманда будзе адпраўляцца на трэніровачны збор у Доху, у клубе павінен з'явіцца дублёр траўміраванага Мануэля Ноера. Такім чынам, у новага гульца будзе 2 тыдні, каб інтэгравацца ў каманду.

Галоўным кандыдатам у дадзены момант зʼяўляецца Ян Зомер, але варыянт з вяртаннем Аляксандэра Нюбеля яшчэ не цалкам выключаны.

Нагадаем, што менхенгладбахская «Барусія» хоча атрымаць за Зомера 5-6 млн еўра, яго кантракт з клубам заканчваецца ў чэрвені 2023 года.