Усе навіны

Экс-кіраўніца Федэрацыі футбола Аўстраліі: «Не мае значэння, Расія ва УЕФА або АФК – ім трэба забараніць удзел у спаборніцтвах»

30 снежня 2022, 20:44

Былая кіраўніца Федэрацыі футбола Аўстраліі Баніта Мерсіядэс адрэагавала на жаданне РФС перайсці з УЕФА ў Азіяцкую футбольную канфедэрацыю.

«Ці ўваходзіць Расія ва УЕФА ці ў АФК, гэта не мае значэння для асноўнага пытання, якое заключаецца ў тым, што Расіі трэба забараніць удзел у міжнародных спартыўных спаборніцтвах.

Яны паказалі сябе серыйнымі агрэсарамі, якія не паважаюць правы чалавека і законнага парадку. Такім чынам, яны пазбаўляюць сябе права быць часткай сусветнай спартовай супольнасці. Варта задаць пытанне ФІФА, чаму яны наогул ухваляюць Расію як сябра ў цяперашні час», – сказала Мерсіядэс.