Усе навіны

Галоўрэд «Прэсбола» Лісічкін аб сыходзе Ташуева з «Шахцёра»: «У пэўных колах такое называюць «кідалава»

1 студзеня 2023, 17:02

Галоўны рэдактар «Прэсбола» Сяргей Лісічкін у калонцы па выніках 2022 года выказаўся наконт былога галоўнага трэнера «Шахцёра» Сяргея Ташуева.

«Шахцёр» не толькі лепшы клуб краіны апошніх гадоў, але яшчэ і рэкардсмен па трэнерскіх адстаўках. Ён перамог у гэтай намінацыі ў 2021-м, не меў роўных і сёлета. Сезон пачаў на чале з Іванам Біёнчыкам, лепшым настаўнікам папярэдняга года. Але ўжо пасля трэцяга тура чэмпіянату «Шахцёр» яго звольніў! Наколькі нечаканай выглядала адстаўка Біёнчыка, настолькі ж непрадказальнай атрымалася замена. Галоўным трэнерам каманды стаў расіянін Сяргей Ташуеў. Дзіўна, але і гэты саюз хутка разваліўся. Дзеля справядлівасці адзначым: «Шахцёр» тут не вінаваты. Ташуеў за адзін дзень скасаваў кантракт у Салігорску, пабываў у Маскве, а ўжо на наступны дзень падпісаў дамову з грозненскім «Ахматам». У пэўных колах такое называюць «кідалава». Расійскага спецыяліста змяніў серб Міліч Чурчыч. Ён і прывёў каманду да чарговага золата чэмпіянату краіны. А ўжо ў снежні стала вядома, што ў «Шахцёра» у новым сезоне будзе новы глаўкам – Аляксей Бага», – напісаў Лісічкін.