Усе навіны

Дзіцячы футбольны трэнер Швайко прызнаны палітвязнем

2 студзеня 2023, 08:41

Дзіцячы футбольны трэнер Алег Швайко быў прызнаны палітвязням, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Раней Швайко таксама ўваходзіў у адміністрацыйна-трэнерскі штаб жаночай каманды «Мінска».

Нагадаем, што трэнера арыштавалі 4 лістапада ў Мінску. З тых часоў ён адседзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней Швайко перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэксу: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.