Усе навіны

«Ліверпуль» прапанаваў 72,6 млн долараў за Кайседа з «Брайтана»

2 студзеня 2023, 23:22

«Ліверпуль» зрабіў афіцыйную прапанову па трансферу паўабаронцы «Брайтана» і зборнай Эквадора Мойсеса Кайседа.

Мерсісайдцы прапануюць 72,6 млн долараў. Раней паведамлялася, што «Брайтан» патрабуе за гульца 70-75 млн. Акрамя «Ліверпуля», на Кайседа таксама прэтэндуе «Ньюкасл».

У гэтым сезоне Кайседа згуляў у 15 матчах «Брайтана» ў АПЛ, на яго рахунку адзін гол. На ЧС-2022 Мойсес згуляў ва ўсіх гульнях зборнай Эквадора і вызначыўся забітым мячом. Поўная статыстыка 21-гадовага паўабаронцы тут.