Усе навіны

«Чэлсі» прапаноўваў «Бенфіцы» 85 мільёнаў еўра за Энца Фернандэса, а не 120 ці 127

5 студзеня 2023, 11:27

«Чэлсі» прапаноўваў «Бенфіцы» 85 мільёнаў еўра за паўабаронцу Энца Фернандэса, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Раней была інфармацыя, што арыстакраты аформяць трансфер аргенцінца за 127 мільёнаў еўра.

Паведамляецца, што апошняя прапанова па Фернандэсу складала 85 мільёнаў еўра. Лонданцы ніколі не прапаноўвалі за Фернандэса 120 ці 127 мільёнаў.

Перамовы ўсё яшчэ працягваюцца, канчатковае рашэнне не прынятае.