Усе навіны

Пуціла і Давыскіба зноў трэніруюцца з мінскім «Дынама»

5 студзеня 2023, 17:11

Паўабаронцы мінскага «Дынама» Антон Пуціла і Раман Давыскіба зноў трэніруюцца з камандай.

У сезоне-2022 35-гадовы Пуціла адзначыўся 2 галамі і 2 выніковымі перадачамі ў 12 матчах, прапусціўшы другую палову чэмпіянату праз пашкоджанне.

Давыскіба ў мінулым сезоне прыняў удзел у 10 гульнях, знаходзячыся ў арэндзе ў салігорскім «Шахцёры».