Усе навіны

«Ліверпуль» зацікаўлены ў трансферы Капмейнерса, але «Аталанта» гатова прадаць гульца толькі за «адпаведны» кошт

6 студзеня 2023, 08:22

Паўабаронца «Аталанты» Цён Капмейнерс трапіў у шорт-ліст «Ліверпуля».

Як паведамляе Football Italia са спасылкай на The Guardian, мерсісайдцы разглядаюць варыянт з афіцыйнай прапановай наконт 24-гадовага футбаліста.

Дзеючы кантракт нідэрландца разлічаны да 2025 года, у італьянцаў опцыя пралангацыі яшчэ на сезон.

Tuttomercato інфармуе, што «Аталанта» не хоча прадаваць хаўбека. Капмейнерса адпусцяць толькі ў тым выпадку, калі кошт яго пераходу будзе «адпаведным».

Бергамаскі набылі Цёна за 14 мільёнаў еўра ў АЗ, ён паспеў згуляць 58 матчаў за каманду.