Усе навіны

Джані Інфанціна: «Няхай пераважная большасць заўзятараў заткне ўсіх расістаў раз і назаўжды!»

6 студзеня 2023, 08:59

Падчас матча 16-га тура Серыі А паміж «Лечэ» і «Лацыё» заўзятары гасцявой каманды выкрыквалі расісцкія абразы ў адрас гульцоў гаспадароў Самюэля Умціці і Ламека Банды.

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна пракаментаваў сітуацыю і выступіў супраць расізму.

«Салідарнасць з Самюэлем Умціці і Ламекам Бандам. Давайце гучна і выразна пракрычым: «Не расізму!».

Хай пераважная большасць заўзятараў, якія з'яўляюцца добрымі людзьмі, паднімецца, каб заткнуць усіх расістаў раз і назаўжды!», – напісаў Інфанціна ў сваім інстаграме.