Усе навіны

Белінгем – найлепшы малады гулец 2022 года па версіі IFFHS

6 студзеня 2023, 16:57

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) прызнала паўабаронцу «Барусіі Д» Джуда Белінгема найлепшым маладым гульцом 2022 года.

Топ-5 найлепшых футбалістаў да 20 гадоў у 2022 годзе:

1. Джуд Белінгем (Англія, «Барусія Д») – 115 ачкоў.

2. Джамал Мусіяла (Германія, «Баварыя») – 95 ачкоў

3. Ёшка Гвардыёл (Харватыя, «Лейпцыг») – 55 ачкоў

4. Гаві (Іспанія, «Барселона») – 35 ачкоў

5. Эдуарда Камавінга (Францыя, «Рэал») – 30 ачкоў

У мінулым годзе найлепшым маладым гульцом да 20 гадоў быў прызнаны Педры з «Барселоны».