Усе навіны

Месі - найлепшы плэймэйкер 2022 года па версіі IFFHS

7 студзеня 2023, 13:52

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) назвала найлепшых плэймэйкераў 2022 года па сваёй версіі.

Узнагароду атрымаў гулец «ПСЖ» і зборнай Аргентыны Ліянэль Месі.

35-гадовы аргенцінец пяты раз атрымаў гэты прыз (раней у 2015, 2016, 2017 і 2019 гадах), што з’яўляецца рэкордам. Да гэтага ён дзяліў першае месца з Хаві, які прызнаваўся лепшым плэймэйкерам 4 разы ў перыяд з 2007 па 2011 год.

Гэта трэцяя ўзнагарода Месі ад IFFHS у 2022 годзе. Раней яго палічылі найлепшым гульцом і найлепшым бамбардзірам.

Увогуле гэта 13-я ўзнагарода Месі ад IFFHS. На другім месцы Крышцiяну Раналду з 8 прызамі.

У топ-3 таксама ўвайшлі Лука МодрычРэал» і зборная Харватыі) і Кевін Дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці» і зборная Бельгіі).

У 2020 і 2021 годзе лепшым плэймэйкерам свету IFFHS прызнавала Дэ Бруйнэ.