Усе навіны

Маліноўскі на наступным тыдні пяройдзе ў «Марсель» за 12 млн еўра (Фабрыцыа Рамана)

7 студзеня 2023, 17:21

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што «Марсель» набліжаецца да падпісання кантракту з паўабаронцам «Аталанты» Русланам Маліноўскім.

Перамовы аб паўнавартасным пераходзе 29-гадовага ўкраінца знаходзяцца на завяршальнай стадыі.

Французскі клуб і хаўбек ужо ўзгаднілі ўмовы доўгатэрміновага кантракта.

Чакаецца, што афіцыйна аб трансферы аб'явяць на наступным тыдні.

Сума трансферу складзе каля 12 мільёнаў еўра, таксама прадугледжаны бонусы.