Усе навіны

«Рэал» упершыню ў XXI стагоддзі выйшаў на матч Ла Лігі без іспанцаў у стартавым складзе

7 студзеня 2023, 18:49

У стартавым складзе «Рэала» на матч 16-га тура супраць «Вільярэала» выключна легіянеры.

Госці выйшлі на матч у такім складзе: Куртуа, Мендзі, Алаба, Рудзігер, Мілітао, Модрыч, Чуамені, Кроас, Вальвердэ, Вінісіус Жуніёр, Бензема.

Як паведамляе Opta, каманда ўпершыню ў XXI стагоддзі выйшла на матч чэмпіянату Іспаніі са стартавым складам, у якім няма ніводнага іспанца.