Усе навіны

Мінскае «Дынама» згуляе першы спарынг міжсезоння 21 студзеня

8 студзеня 2023, 16:10

Прэс-служба мінскага «Дынама» апублікавала расклад таварыскіх гульняў клуба ў рамках падрыхтоўкі да новага сезона.

Усяго мінчане правядуць 9 кантрольных матчаў, першы з якіх пройдзе 21 студзеня супраць «Нёмана».

Матч супраць гродзенцаў пачнецца ў 15:00 на «Дынама-Юні».