Усе навіны

«Марсель» завяршыў трансфер Маліноўскага за 10+3 млн еўра. Засталіся медагляд і подпіс украінца (Фабрыцыо Рамана)

8 студзеня 2023, 18:23

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што «Марсель» завяршыў трансфер паўабаронцы «Аталанты» Руслана Маліноўскага.

Французскі клуб ужо дамовіўся з 29-гадовым украінцам. 9 студзеня ён прыбудзе ў Францыю, каб прайсці медыцынскае абследаванне і падпісаць кантракт.

Самі клубы ўжо падпісалі дамову. Італьянцы атрымаюць ад французаў 10 мільёнаў еўра, яшчэ 3 мільёны прадугледжаны ў выглядзе бонусаў.

Аб падпісанні будзе аб'яўлена ў бліжэйшы час.