Усе навіны

«Мілан», «Інтэр» і «Лацыа» згулялі па 2:2 у 17-м туры і прапусцілі на 93+

9 студзеня 2023, 09:01

Матчы «Мілана», «Інтэра» і «Лацыа» ў 17-м туры Серыі А завяршыліся з аднолькавым лікам – 2:2.

Кожная з каманд прапусціла другі гол у кампенсаваны арбітрам час – Дэнзел Думфрыс вызначыўся аўтаголам на 93-й, Рэзван Марын забіў у вароты «Лацыа» на 94-й, а Тэмі Абрахам зраўняў лік у матчы «Мілан» – «Рома» на 93-й хвіліне.

Усяго ў 17-м туры чэмпіянату Серыі А пяць з васьмі згуляных матчаў завяршыліся ўнічыю. Сёння, 9 студзеня, адбудзецца яшчэ дзве гульні – «Верона» прыме «Крэманэзе», а «Балоння» – «Аталанту».