Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Сказаў бы Боэлі, што Потэру трэба даць час у «Чэлсі»

9 студзеня 2023, 14:08

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла падзяліўся думкамі пра свайго калегу з «Чэлсі» – Грэма Потэра.

«Сказаў бы Боэлі – было б прыемна з ім пазнаёміцца – што трэба даць час Потэру. Ведаю, у вялікіх клубах вынікі важныя, але я б сказаў: «Дайце яму час». У другім тайме каманда гуляла ў стылі Потэра. Што ён зрабіў у «Брайтане» – было выбітным. Усім трэнерам патрэбны час, ён мае рацыю.

Нам патрэбны час кожнага сезона. У «Барселоне» у мяне быў Месі, мне не патрэбны былі два сезоны – аднаго было дастаткова. Гуляць супраць «Сіці», калі мы на такім узроўні, нялёгка для Грэма, «Чэлсі» ці любой іншай каманды», – сказаў Гвардыёла.