Усе навіны

Юрый Казлоў: «У «Дняпры» са мной не разлічыліся па даўгах. Сума прыстойная. Цяльпука з тых часоў не бачыў»

9 студзеня 2023, 17:56

Паўабаронца «Нафтана» Юрый Казлоў прыгадаў выступы за «Дняпро».

Футбаліст выступаў за «Прамень» з 2014 года. У 2019-м каманда аб'ядналася з магілёўскім «Дняпром» і выступала ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Потым клуб спыніў сваё існаванне.

– Як глядзіце на сітуацыю, якая склалася ў 2019-м з аб'яднаннем «Праменя» і магілёўскага «Дняпра» і наступнай ліквідацыяй клуба?

– Вельмі шкада «Прамень». Я быў у гэтай камандзе з моманту яе ўтварэння і прайшоў з ёй да канчатковага пункта. Той пераезд у Магілёў не здаваўся чымсьці незвычайным. Але на справе гісторыя атрымалася зусім ганебнай. Крыўдна, бо якая-ніякая гісторыя ў «Праменя» ужо была. Па прыступках рухаліся наперад, перамогшы ў другой і першай лігах. Ездзілі выступаць на Кубак рэгіёнаў. Як не прыкіпець да такой каманды? А зліццё з «Дняпром», па сутнасці, жыццё «Праменя» і абарвала. Хаця, паўтаруся, ніхто не думаў, што «Дняпро» праіснуе толькі год.

– Шкадуеце?

– Што было, тое прайшло. Так, тады эмоцый было шмат, негатыў перапаўняў. Але жыццё працягнулася.

Па даўгах «Дняпро» з вамі разлічыўся?

– Са мной – не. Колькі? Сума прыстойная.

– З тых часоў Уладзіміра Цяльпука (інвестар «Праменя» – Tribuna.com) вы не бачылі?

– Не, – сказаў Казлоў.