Усе навіны

Абаронца брэсцкага «Дынама» Гарананга адправіўся ў «Шэрыф», ён пройдзе медагляд і падпіша кантракт (Iваноў)

10 студзеня 2023, 16:11

Абаронца брэсцкага «Дынама» Мунашэ Гарананга пакінуў размяшчэнне каманды і адправіўся ў Ціраспаль, дзе пройдзе медагляд і падпіша кантракт з «Шэрыфам» з Малдовы.

Пра гэта паведамляе журналіст Мікалай Іваноў.

Тым часам берасцейскае «Дынама» паведаміла, што легіянер праходзіць прагляд у «замежным клубе».

Згодна Tranfermarkt у зімбабвійца дзейны кантракт з берасцейцамі да 31 снежня 2023 года. На дадзены момант кошт абаронцы складае 150 тысяч эўра.

Абаронца згуляў у мінулым сезоне вышэйшай лігі 24 матчы, у якіх забіў 2 мячы.